Дзяржаўная ўстанова “Пастаўскі раённы краязнаўчы музей”
Адрас музея: 211875, Віцебская вобл, г. Паставы, пл. Леніна 11/2
Дырэктар – Друсь Валянціна Юр’ўена, тэл. +375 2155 27896
Галоўны захавальнік – Вялічка Дзіна Ільінічна, тэл. +375м 2155 40796
Навуковыя супрацоўнікі — тэл. +375 2155 40796
e-mail: guprkm@gmail.com
Музей працуе: аўторак-нядзеля – з 9 да 18.00: Выхадны: панядзелак
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей – візітная картка горада і раёна. Тут можна ўсебакова пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, этнаграфіяй і прыродай Пастаўшчыны. Музей ажыццяўляе камплектаванне, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, вучыць любові да роднага краю.
У музеі праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў: экскурсіі па музейных экспазіцыях і гістарычнаму цэнтру горада, музейныя квэсты, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, канферэнцыі, прэзентацыі, аўтапрабегі, працуе “Музей на колах” і інш.
Пры музеі створаны грамадскае аб’яднанне “Жывая гісторыя” і раённае
краязнаўчае таварыства “Лад”.
Музейная экспазіцыя размешчана ў двух будынках – помніках архітэктуры 18 -19 стагоддзя — у “Гасцініцы” (пл.Леніна, 11/2) і ў “Будынку былога палаца Тызенгаўза” ( вул.Савецкая, 73).


Пастаянна дзеючая экспазіцыя музея прадстаўлена наступнымі
аддзеламі і заламі: Аддзел прыроды і археалогіі (1-ы паверх музея на пл.Леніна, 11/2).
Экспануюцца пудзілы насельнікаў лясоў, палёў, рэк, азёр і балот, якія даюць ўяўленне пра жывёльны свет нашага краю. Тут можна ўбачыць шматлікіх яго прадстаўнікоў і падрабязна даведацца аб іх жыцці і паводзінах у асяроддзі.
Матэрыялы экспазіцыі таксама знаёмяць з геаграфіяй і кліматам
Пастаўскага раёна, карыснымі выкапнямі.
У разделе археалогіі — археалагічныя знаходкі 3-га – 2-га тыс. да нашай эры – 1 тыс. нашай эры: каменныя і жалезныя сякеры, нажы, шылы, фрагменты глінянага посуду, жаночыя ўпрыгожванні, косткі маманта і інш.
Аддзел гісторыі ( 2-гі паверх музея на пл.Леніна, 11/2).


Экспазіцыя аддзела ўяўляе сабой цікавы комплекс матэрыялаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага да 1939 года. Сярод экспанатаў старадаўні посуд, карты, дакументы, фатаздымкі, кнігі, прадметы інтэр’еру і побыту, прылады працы і інш.
Аддзел этнаграфіі ( 2-гі паверх музея на пл.Леніна, 11/2).
«Сялянская хатка», у якой адлюстравана традыцыйнае жыллё сельскіх жыхароў з печкай і хатнім начыннем: мэбляй, посудам, прыладамі працы, прадметамі побыту, адзеннем, дэкаратыўна-прыкладнымі рэчамі.
У 2014 годзе, дзякуючы літоўска-беларускаму супрацоўніцтву і падтрымцы Еўрасаюза, у скляпеннях палаца Тызенгаўза ў Паставах (вул.Савецкая, 73) размясцілася новая музейная экспазіцыя, у якой адлюстраваны ўнікальныя старонкі з гісторыі Пастаў.

Пра жыццё і дзейнасць графа Канстанціна Тызенгаўза расказваецца ў экспазіцыі “Канстанцін Тызенгаўз – знакаміты вучоны-арнітолаг”.

Пра падзеі, якія адбываліся ў Паставах на пачатку 20 стагоддзя, распавядае экспазіцыя “Санкт- Пецярбургская афіцэрская кавалерыйская школа ў Паставах”.

У некалькіх залах размешчана экспазіцыя “Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне”.