
ПРАГРАМА ХХХІІ МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ “ЗВІНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ І ГАРМОНІК”
10 чэрвеня (пятніца)
11.00–13.00 Музычна-літаратурнае свята “Мая Пастаўшчына – мая музычная гісторыя”.
Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай
10.00–12.00 Спартыўныя спаборніцтвы.
Гарадскі стадыён
13.00–14.00 Адкрыццё выставы творчых работ Б.Бокшы “Чорна-белыя вандроўкі”.
Палац Тызенгаўзаў
15.00–16.00 Свята традыцыйнай творчасці “Скарбонка народных талентаў” з прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай спадчыны Пастаўскага раёна. Адкрыццё выставы работ народных майстроў Т. Петух і В.Гукавай.
Выставачная зала Дома рамёстваў
11 чэрвеня (субота)
13.30 Выстава “Цымбалы і гармонік – сувязь часоў і пакаленняў” (з гісторыі фестывальнага руху).
Фае райвыканкама
14.00 Прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі журы і аргкамітэта, прадстаўнікамі СМI.
Зала пасяджэнняў райвыканкама
15.00–18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”.
Дом культуры па вул. Станкевіча
14.00–20.00 “Горад майстроў” з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці.
Плошча імя Леніна
15.00–20.00 Выстава малюнкаў вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера “Беларусь – это мы!”.
Плошча імя Леніна
16.00–20.00 Агляд-конкурс сельскіх падворкаў “Пастаўшчына – гасцінны край!”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Плошча імя Леніна
17.00 –18.00 Канцэрт выпускнікоў і вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза — лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў “Я талент свой прысвячаю радзіме”.
Пляцоўка каля Пастаўскай ДШМ імя А.Тызенгаўза
17.00–22.00 Абласны агляд-конкурс эстраднай музыкі “ВІАton-2022”
Гарадскі парк
20.00–21.00 Урачыстае адкрыццё фестывалю “Зямля, што музыкай яднае”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
Плошча імя Леніна
21.00–22.45 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль” .
Плошча імя Леніна
22.45–23.00 Вогненнае шоу.
Плошча імя Леніна
23.00–24.00 Канцэрт эстрадных выканаўцаў.
Плошча імя Леніна
24.00 Святочны феерверк.
Плошча імя Леніна
00.15–02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам найлепшых дзіджэяў Віцебскай вобласці.
Плошча імя Леніна
12 чэрвеня (нядзеля)
10.00–12.00 Творчая лабараторыя з удзелам народнага артыста Беларусі, прафесара, старшыні журы Я.П. Гладкова.
Падвядзенне вынікаў традыцыйнага конкурсу “Хто каго?” з удзелам журы, кіраўнікоў калектываў і творчых дэлегацый.
Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай
11.00–11.40 Канцэрт беларускай і класічнай музыкі.
Пастаўскі касцёл
11.00–11.30 Канцэрт ваеннага духавога аркестра.
Плошча імя Леніна
12.00–15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці. Прэзентацыя страў клубаў беларускай нацыянальнай кухні.
Гарадскі парк
12.30–13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю.
Плошча імя Леніна – гарадскі парк
13.00–13.10 Урачыстае адкрыццё памятнага знака “Музычная сталіца Паазер’я” і Алеі знакамітых заснавальнікаў фестывалю.
Гарадскі парк
13.10–15.00 Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХХХІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.
Гарадскі парк
*У праграме магчымы змены